Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Почитаем детям

Аб ведьме, якая сына жаніла

З рога ўсяго многа

Лісіца-хітрыца

Коцік Петрык і мышка

Зайкіна хатка


Дамавік

Вандруе па клеці сівы Дамавік,
Стукоча маркотна яго чаравік,
Чапляюцца вусы за ногі, a нос
Да сківіцы моркаўкай шызай прырос.

Са скурчаных пальцаў тырчаць кіпцюры –
У жаху глядзяць на іх мышы з нары.
Вось ён, уздыхнуўшы, на бочку прысеў,
Расол горкі смокча і храпку грызе.

I дзетак чакае, што ў цёмную клець
Прыходзяць пад ноч на яго паглядзець…
Ніхто не прыходзіць – і крыўдна да слёз:
Сапе ён і чэша марковіну-нос.

                               Алег Мінкін

 


Купаліся русалкі

Купаліся русалкі
На Русальным тыдні,
Гайдаліся на гнуткіх
Бярозавых галінах.
Шаптаў ім ціха ветрык,
Пры месячка сьвятле:
“Прыгожыя, вясёлыя,
Што аж душа пяе…”
Ім лашчыў вецер грудзі,
Браў за танюткі стан,
А грэшныя іх гульні
Хаваў сівы туман.
А ранкам промні сонца
Усыпалі зямлю –
І зьнік туман, і зьнікла ўсё –
Ці праўда? Ці падман?..

     Юрась Півуноў

 


Незвычайны дамавік (казка). Станіслаў Валодзька

Дома ў адной сялянскай сям’і жыў Дамавік. Вызначаўся ён тым, што быў вельмі дамавітым. Паснуць ноччу гаспадары, дык ён выйдзе са свайго сховішча і, калі ўбачыць што-небудзь не там дзе трэба ляжыць-валяецца, дык адразу пакладзе на сваё месца. Часцей за ўсё гэта былі раскіданыя цацкі маленькай Алёнкі. А каб самому рэчы ад гаспадароў хаваць, як гэта часам робяць іншыя дамавікі, дык і думкі такой у яго не ўзнікала, бо і прычыны для гэтага не было… Іншы раз паглядзець за парадкам і на падворак выходзіў. Выйшаў так аднойчы і пачуў, што нехта яго аклікнуў з боку поля. Падышоў да плоту і нейкае стварэнне, трохі падобнае да сябе, убачыў.
– Ты хто? – спытаў Дамавік.
– Гэта я, Палявік. Сёння ж Купальская ноч, пойдзем разам адзначым свята.
Прайшлі яны праз поле, каля лесу апынуліся. І тут на ўскраўку дзядка, нечым падобнага на іх, заўважылі.
– Хто ты? – запыталі.
– Я Лесавік. А вы хто такія?
– Я Дамавік.
– А я Палявік. Поўдзем разам з намі святкаваць Купалле.
Падаліся яны да рэчкі. Бачаць: на беразе сядзіць дзядок. Таксама да іх нейкае падабенства мае. Пазнаёміліся і з ім. Новы знаёмы аказаўся Вадзяніком. І ён згадзіўся разам на Купалле павесяліцца.
Непадалёку ад сялібы, дзе поле, лес і рэчка стыкуюцца, вырашылі яны раскласці касцёр. Для гэтага Дамавіку прыйшлоcя збегаць дадому па запалкі. А пачаставацца знайшлося чым. Лесавік нават ягаднай настойкі прынёс. Каб было весялей, Вадзянік запрасіў у кампанію Русалак. Гаманілі, спявалі, скакалі праз вогнішча аж пакуль не развіднела. На развітанне вырашылі і на наступнае Купалле сабрацца разам…
Аднак Дамавіку значна раней прыйшлося шукаць сустрэчы са сваімі добрымі знаёмымі. Позняй восенню Алёнка без дазволу бацькоў выбегла на падворак і пашлёпала па лужах. Не адразу заўважыўшы гэта, мама насварылася на дачушку і, адламаўшы ветачку акацыі, сказала:
– Яшчэ раз так зробіш, то прыйдзецца табой заняцца вось гэтай выхавальніцы, – і ветку паставіла ў куток.
Дамавіку вельмі шкада было дзяўчынку і ноччу ён гэтую ветку схаваў. Але не дарэмна сердавала Алёнчына мама: непаслушка прачнулася раніцай з вялікай тэмпературай і кашлем. Дамавік, пазіраючы на беднае дзіця, ціхутка ўздыхаў, а ноччу не забываў паправіць на ёй коўдрачку. Ішлі дзень за днём, ноч за ноччу, а тэмпература ў Алёнкі то трохі спадала, то зноў падымалася.
Неяк надвечар Дамавік выйшаў з дому і накіраваўмя ў поле. Азірнуўся наўкола: нідзе Палявіка не відаць, поле даўно прыбрана, толькі стог бухматы, ледзь не стогне, стаіць. Як раптам чуе-бачыць: салома ў стозе зашамацела-заварушылася і сам гаспадар поля паказаўся. Павіталіся і Дамавік кажа:
– Прыйшоў я да цябе прасіць дапамогі. Алёнка прастудзілася, захварэла. Можа б ты зёлкамі якімі выручыў?
– Пойдзем да стажкоў з сенам, што вунь на поплаве відаць, – махнуў рукой Палявік.
І праз нейкі час Дамавік трымаў пад пахай цэлы букет лекавых раслін.
Затым яны падышлі да лесу і сталі Лесавіка гукаць. Неўзабаве той выйшаў і, выслухаўшы сваіх сяброў, вынес мёду і арэхаў. Не прамінулі яны заглянуць і да Вадзяніка. А той выцягнуў цэлы тузін рыбы. Падзякаваўшы і развітаўшыся са сваімі дабрадзеямі, з нялёгкай ношай вяртаўся Дамавік дахаты…
Раніцай бацькі Алёнкі заглянулі на веранду і бачаць: мёд, арэхі, рыба і зёлкі розныя ляжаць на стале. Падумалі, што гэта суседзі гасцінцы для іх малышкі занеслі неўпрыкмет…
А Дамавік пасміхаўся сабе ў бараду, цешыўся, што Алёнка стала хутка папраўляцца, а праз пару дзён-начэй і зусім здаровенькай паднялася…

 


Зюзя

Зімою на зямлі Беларусі пануе Зюзя — Бог зімы. Гэта стары з белымі як снег валасамі на галаве і такой жа белай даўжэзнай барадой. Ён нізенькага росту, тоўсты. Апрануты ў белую цёплую вопратку, але увесь час ходзіць босы і з непакрытай галавой. Зюзя заўсёды носіць з сабой железную булаву.
Большую частку зімы Зюзя праводзіць у лесе. Часам ён заходзіць да людзей у вёскі. Прычыны для гэтага розныя: папярэдзіць сялян, што будзе жорсткая, суровая зіма на будучы год; дапамагчы нечым беднай сялянскай сям'і, а то проста дзеля таго, каб паесці куцці. Беларусы гавораць пра Зюзю з асаблівай павагай: Зюзя на дварэ — куцця на стале. Каб задобрыць Зюзю, беларусы напярэдадні Новага года, гатуючы, як звычайна, куццю, адкладваюць частку яе ў асобную талерку ці міску і пакідаюць на ноч на асобным стале, каб ён пачаставаўся.
Раззлаваўшыся на людзей, Зюзя звычайна стукае сваёю булавой у які-небудзь пень. Ад гэтага магутнага удару трасецца зямля, а часам і дамы трэскаюцца. Калі некаму з людзей здаралася быць у лесе ў гэты час і запытаць: «Хто гэта там стукае?», то ён чуў у адказ: «Сам Зюзя стукае, людзей ушчувае».
Калі ідзе снег — гэта значыць, Бог загадаў свайму памагатаму Марозу паслаць пярыну на полі, каб жыта не памерзла. Сцеле Мароз і дарожку, каб людзям добра было вазіць сена з балота. Калі б Бог не даваў снегу, то на Зямлі вымерзлі б усе расліны ды і сама Зямля так прамерзла, што не растала б і за лета.

 


БАБА ЯГА
Персанаж славянскай міфалогіі, злая вядзьмарка. Ёсць меркаванне, што найменне ўзнікла ў выніку аб'яднання славянскага боства Баба і агульнаіндаеўрапейскага міфалагічнага персанажа Ягі-брамніцы ў свеце мёртвых. Калі прамаці Баба – несумненна, станоўчае боства, то вобраз Ягі даволі супярэчлівы. У вераваннях старажытных русаў Яга адпраўляла ў іншы свет нябожчыкаў, але таксама і рыхтавала жаніхоў, якія пераходзілі ў матрыярхальныя групы нявесты. Яга прымае жаніха ў хатцы на курыных нагах, корміць яго свяшчэннай ежай духаў. Спробы Ягі спаліць юнака ў печы прадстаўляюць абрад сімвалічнага забойства агнём, адгалоскі якога назіраюцца ў моладзевых ігрышчах у выглядзе скокаў праз вогнішча. З часам паўстаў вобраз Бабы Ягі, які атрымаў у спадчыну ад сваіх «прататыпаў» толькі негатыўныя рысы.
Баба Яга - упадабаны адмоўны персанаж мноства казак і павер'яў, у якіх яна паўстае ў выглядзе выродлівай старажытнай старой. У Бабы Ягі калматыя сівыя валасы; яе худая кашуля не падпяразаная; тварам страшная, зморшчаная, вочы як шчылінкі, гнілыя іклы тырчаць з роту, які страціў амаль усе зубы ; да таго ж гарбатая і кульгавая. Паводле павер'яў, яна жыве ў дзікім лесе ў хатцы «на курыных ножках», якая можа паварочвацца ў розныя бакі па патрабаванні мінака: "Хатка, хатка, павярніся да мяне перадам, да лесу задам!"Лётае па паветры на мятле або ў ступе:" Баба Яга касцяная нага: у ступе едзе, таўкачом паганяе, памялом след замятае". Баба Яга - найбольш злавесны жаночы казачны персанаж, памочніца Кашчэя Несмяротнага або Змяя Гарыныча.
Пры дапамозе загавораў яна можа бачыць мінулае, сучаснасць і будучыню ў кадцы з вадой. Вядзьмарствам і змовамі яна збівае са шляху і губіць вандроўнікаў і герояў, заваблівае ў сваю хатку і смажыць у печы. У некаторых казках Баба Яга дае сваім ахвярам шанец выжыць, загадваючы загадкі. Служаць ёй чароўныя жывёлы -чорны кот, варона, свіння. Пралятаючы ў сваёй ступе, крадзе па начах дзяцей, таму Бабай Ягой палохаюць непаслухмяных малых.
"Мифы Беларуси"- Адам Глобус (Адамчик Владимир Вячеславович)

 

Л.Кассиль "Твои защитники"

А.Глебов "Как кувшин воевал"

А. Глебов "Рукавица"

С. Баруздин "Шел по улице солдат"

Предлагаем вам стихотворения, которые можно прочитать ребёнку или заучить с ним дома:

                      ***

День Победы - это праздник.

Это вечером салют,

Много флагов на параде.

Люди радостно поют.

Ветераны с орденами

Вспоминают о войне,

Разговаривают с нами

О победной той весне.

Там, в Берлине, в сорок пятом,

После натиска атак

Взвился соколом крылатым

Высоко советский флаг.

Все кричали: «Мир, победа!

Возвращаемся домой!»

Кому радость, кому беды.

Кто погиб, а кто живой.

Никогда забыть не сможем

Мы про подвиги солдат.

«Мир для нас всего дороже!»

-Так ребята говорят. 

***

 

Спасибо Героям, спасибо Солдатам,

 Что мир подарили, тогда – в сорок пятом!

 Вы кровью и потом добыли Победу.

 Вы молоды были, сейчас – уже деды.

Мы эту Победу – вовек не забудем!

 

Пусть мирное солнце сияет всем людям!

 Пусть счастье и радость живут на планете!

 Ведь мир очень нужен – и взрослым, и детям!

 (Ольга Маслова)

 

***

 

Куда б ни шёл, ни ехал ты,

Но здесь остановись,

Могиле этой дорогой

Всем сердцем поклонись.

Кто б ни был ты — рыбак, шахтёр,

Учёный иль пастух, —

Навек запомни: здесь лежит

Твой самый лучший друг.

И для тебя, и для меня

Он сделал все, что мог:

Себя в бою не пожалел,

А Родину сберёг.

 

(Михаил Исаковский)

 

 ***

 

Пусть будет мир

Пусть небо будет голубым,

 Пусть в небе не клубится дым,

 Пусть пушки грозные молчат

 И пулеметы не строчат,

 Чтоб жили люди, города…

 Мир нужен на земле всегда!

  Н. Найденова

 

 ***

 

Я мечтаю стать солдатом

Я мечтаю стать ребята

Замечательным солдатом.

Охранять свою страну,

Маму — мамочку мою.

Арсенал мой небольшой

Танк военный заводной.

Автомат, гранаты есть.

Отдаю я папе честь!

 

Ирина Червякова

 

***

 

Майский праздник —

День Победы

 Отмечает вся страна.

 Надевают наши деды

 Боевые ордена.

 Их с утра зовёт дорога

 На торжественный парад.

 И задумчиво с порога

 Вслед им бабушки глядят.

 (Тимофей Белозеров)

 

 ***

 

Клятва мальчиша.

 

Вырасту когда-то… Кем тогда мне быть?

Я хочу солдатом в армии служить!

Но, чтоб быть военным, мало лишь мечтать;

Сильным, ловким, смелым мне придется стать.

Я свою Отчизну от лихих врагов,

Не жалея жизни, защищать готов!

Если станет серым небо над страной,

Окажусь я первым на передовой.

Мне бы только надо вырасти скорей,

Чтобы стать солдатом армии своей!

 

Анна Штро

                        ***

Над могилой в тихом парке
Расцвели тюльпаны ярко,
Вечно тут огонь горит,
Тут солдат советский спит.

Мы склонились низко-низко
У подножья обелиска,
Наш венок расцвел на нем
Жарким пламенным огнем.

Мир солдаты защищали,
Жизнь они за нас отдали.
Сохраним в сердцах своих
Память светлую о них.

Раздзелы сайта