Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

День народного единства

17 верасня ў Беларусі - Дзень народнага адзінства. Дадзенае свята - выдатная магчымасць успомніць аб нашай гістарычнай і культурнай спадчыне, аб багацці беларускіх традыцый, аб лепшых якасцях беларускага народа.

Напярэдадні святкавання Дня народнага адзінства ў дзіцячым садку быў арганізаваны тэматычны дзень "Разам мы краіна Беларусь".

Педагогі ўстановы дашкольнай адукацыі расказалі дзецям пра прыгажосць роднага краю, нацыянальныя рамёствы, правялі тэматычныя заняткі "Свет вакол нас", тэматычныя гутаркі "Сімвалы Беларусі", "Герб і сцяг Беларусі", "Мая радзіма Беларусь", таксама быў арганізаваны прагляд прэзентацый і відэаролікаў.

На працягу дня выхаванцы з задавальненнем адгадвалі загадкі на роднай мове, танчылі беларускія народныя танцы і гулялі ў гульні. У такой гульнявой і вясёлай форме хлопцы вучыліся ўзаемадзейнічаць, падтрымліваць адзін аднаго, працаваць разам, каб дасягнуць агульнай мэты.

Фотоматериалы

Разделы сайта