Мэты: выхоўваць ўвагу; фарміраваць навык параўнання прадметаў па даўжыні, таўшчыні; развіваць мову, успрыманне.
Змест. У працэсе чытання казкі «Верабей і былінка» дзецям прапануецца параўнаць па таўшчыні былінкі (палачкі рознай таўшчыні). Дзеці параўноўваюць і гавораць: «Гэтая былінка самая тоўстая, гэтая — танейшая, а гэтая — самая тонкая». Затым дзеці гэтак жа параўноўваюць па даўжыні вяроўкі, якімі павінны былі звязаць стральцоў. Яны знаходзяць самую доўгую, карацейшую і самую кароткую вяроўкі (шнуркі). Па заданню выхавацеля дзеці называюць доўгія і кароткія, тоўстыя і тонкія прадметы.
Мэты: замацоўваць веды пра часткі сутак; развіваць ўменне вызначаць часткі сутак і тлумачыць гэта з дапамогай слоў; развіваць лагічнае мысленне.
Змест. Кожнае дзіця атрымлівае некалькі картак (2—3) з выявамі частак сутак. Выхавацель прапаноўвае іх разгледзець. Затым ён называе частку сутак, напрыклад, вечар. Дзіця, у якога ёсць картка з відарысам, што адносіцца да гэтага часу сутак, падымае яе і расказвае, чаму гэты відарыс адпавядае вячэрняму часу За правільна падабраную картку і добрае тлумачэнне дзіця атрымлівае фішку. Фішкі афарбаваны: у ружовы колер — раніца, блакітны — дзень, шэры — вечар, у чорны — ноч. Карткі неабходна падбіраць з добра знаёмымі эпізодамі з рознага часу сутак.
Мэта: вучыць утвараць патрэбную склонавую форму па аналогіі з узорам педагога.
Змест. Выхавацель запрашае дзяцей разгледзець малюнкі. На малюнках — відарысы жывёл з характэрнымі для іх пачастункамі: зайка з морквай, вавёрка з арэшкамі, сабака з косткай, карова з сенам і г. д. Выхавацель кажа: «Звяры хочуць пачаставаць нашых хлопчыкаў. Толькі не ведаюць, каму што даць. Паспрабуем ім дапамагчы». I складвае малюнкі ў стосік. Побач кладзе стосік з фотаздымкамі хлопчыкаў групы. Дзеці па чарзе падыходзяць да стала, кожны з іх выцягвае адзін малюнак і пачынае гаварыць: «Коцік дае рыбку... каму?». Выцягвае з другога стосіка фотаздымак і працягвае: «Сярожу». (Таксама можно выкарыстоўваць гульню ў «фанты».)
Мэта: фарміраваць арыентыроўкі ў дзеянні ўтварэння давальнага склону назоўнікаў мужчынскага роду.
Змест. Выхавацель кажа, што сёння значкі будуць дарыцца толькі хлопчыкам. Пытаецца: «Каму ж дадзім першы значок?» (Мішу дадзім.) «Вось, Міша, твой значок. Яшчэ каму?» (Працягвае значок аднаму з дзяцей.) «Так, Алёшу. А зараз каму?» I г. д.
Мэта: вучыць змяняць назоўнікі па ліках.
Змест. Выхавацель называе словы ў адзіночным і множным ліку, а дзеці адказваюць, колькі прадметаў названа: адзін ці многа. У якасці гульнёвага дзеяння можна выкарыстоўваць перакіданне мяча.