Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Канспект экскурсii ў куток беларускага побыту

Упраўленне па адукацыі

Мінскага раённага выканаўчага камітэта

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

«Яслі-сад № 5 «Сонейка» г. Заслаўя»

 

 

 

 

 

КАНСПЕКТ ЭКСКУРСІІ

Ў КУТОК БЕЛАРУСКАГА ПОБЫТУ

ДЗЯРЖАЎНАЙ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

«ЯСЛІ-САД № 5 «СОНЕЙКА» г. ЗАСЛАЎЯ»

З ВЫХАВАНЦАМІ 4-5 ГАДОЎ

 

 

 

 

 

                                                                       Выхавацель дашкольнай адукацыі

                                                                       Курганская Людміла Мікалаеўна

                                                                        першая кваліфікацыйная катэгорыя

 

 

Адукацыйная галіна: «Дзіця і грамадства», «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін»

Узроставая накіраванасць: выхаванцы сярэдняга дашкольнага ўзроста (4-5 гадоў)

Тэма:Экскурсія ў кутокбеларускагапобыту«Свая хатка, як родная матка»

Праграмныя задачы: 

пазнаёміць з інтэр’ерам сялянскай хаты;

далучаць дзяцей да нацыянальнай культуры, літаратурнай спадчыны; узбагачаць слоўнікавы запас;

выхоўваць культуру паводзін, любоў да роднай мовы.

Матэрыял і абсталяванне: афармленне для сялянскай хаты, лялькі –дзед і баба, апранутыя ў беларускае адзенне, цацка коціка, аўдыязапіс беларускай народнай музыкі, лямпа.

Папярэдняя работа: чытанне твораў на беларускай мове, малых форм фальклору, развучванне гульні «Міхасік», верша «Мы – беларусы» М. Пазнякова.

Метады і прыёмы:

Наглядныя: разгляданне ілюстрацый, рэчаў, назіранне.

Практычныя: практыкаванне, паказ, прадуктыўная дзейнасць, выконванне пэўных дзеянняў.

Гульнёвыя: выкарыстанне дыдактычных гульняў; выконванне гульнёвых дзеянняў.

Ход занятка

1 этап

Памяшканне аформлена як сялянская хата (печ, лямпа, дзіцячы ложак, посуд, ручнікі, дываны і г.д.), уваходзяць дзеці, іх сустракае Гаспадыня (выхавацель).

Дзеці. Добры дзень.

Гаспадыня. Добры дзень, дарагія дзеці! Рада вас вітаць у сваёй хаце. Адкуль вы да мяне завіталі? У якой краіне вы жывяце? (Мы жывём у Беларусі.) Раз вы жывяце ў Беларусі, значыць вы хто? (Беларусы.)

Плыве ў блакіце белы бусел,

І луг квяцісты, як абрус.

А мы з табою – беларусы.

Радзіма наша – Беларусь!

                                               М. Пазнякоў

Гаспадыня. Сённня наша хата цікавымі рэчамі багата. Як вы думаеце, што займала галоўнае месца ў хаце? Я вам загадаю загадку:

У хаце стаіць мураванка,

З комінам, але без ганка.

(Печка)

А. Клышка

Што вы ведаеце пра печ? З чаго яна зроблена? (Выхавацель знаёміць дзяцей з новым беларускім словам – цэгла.)

Дзеці расказваюць, што печ зроблена з цэглы, што зімой на ёй можна грэцца. У печы вараць смачны боршч, кашу, бульбу. Боршч і бульбу гатуюць у чыгунках, а кашу – у гаршчку.

Гаспадыня. А ці ведаеце вы, дзеткі, прыказкі і прымаўкі пра хлеб і працу? (Так!)

Хлеб – усяму галава.

Дзе шчырая праца, там і густа, а дзе лянота, там пуста.

Гультаю зямля хлеба не дае.

Хочаш есці калачы – не сядзі на пячы.

Хто хлеб з сабою носіць, той есці не просіць.

Калі хочаш хлеб мець, то трэба зямліцы глядзець.

Хто дбае, той і мае.

Гаспадыня. На печ казалі: ласкавая матуля. Яна была галоўнай у хаце, бо ў ёй пяклі хлеб, штодзённа гатавалі ежу, на ёй спалі, сушылі вопратку, абутак, ад яе было цёпла ў хаце. Паслухайце, як у народзе аб печы ласкава гаварылі:

Ой ты, печка – сударыня,

Дапамажы нам, баярыня.

Ты звары, сагрэй, асвяці,

Палячы, у хату багацце прынясі.

Печка нават лячыла: калі чалавек прастуджаўся, дык лез на печ, праграваўся там, і хваробу як рукою знімала. Печ сагравала, а колькі казак яна апавядала доўгімі зімовымі вечарамі…

Гаспадыня. Паколькі ў Беларусі гліны было многа, то з яе майстры –ганчары ляпілі розныя фігуркі людзей, жывёл і птушак для ўпрыгожвання інтэр’еру, рабілі посуд і дзіцячыя цацкі. Якія вырабы з гліны вы тут бачыце? (Выхавацель падводзіць дзяцей да палічкі з глінянымі вырабамі.)

Дзеці, а ці жадае вы давецца, які шлях «праходзіць» гліна, каб стаць талеркай, гарлачыкам ці кружкай? (Адказы.) Тады паслухайце верш.

 Збанок

Сеў за кола ганчар,

З гліны выкруціў шар,

Горла. Вушка прырабіў.

Усё ў печы абпаліў.

І глядзіце: ўжо гатовы

Залаты збаночак новы.

                                     Г. Багданава

(Чытаецца верш пра ганчара.)

Гаспадыня паказвае дзецям саматканыя ручнікі.

Гаспадыня. Дзеці, а ці ведаеце вы, чаму гэтыя ручнікі называюцца льнянымі? (Яны выраблены з лёну: льняных нітак, льняной тканіны.)

Лён – гэта расліна, з якой людзі ўжо даўно навучыліся ткать адзенне, сурвэткі, ручнікі і пасцельную бялізну. Вырабы з лёну цёплыя і крэпкія. А каб яны былі яркімі і прыгожымі, чым іх упрыгожвалі? (Беларускім арнаментам.) А зараз прапаную вам пагуляць.

Гульня «Саджай лянок!»

На падлозе ў розных месцах раскладваюцца  абручы –«гнёзды», якіх па колькасці на 2 –3 менш, чым дзяцей. Выбіраецца вядучы. Дзеці становяцца ў круг і бяруцца за рукі. Вядучы, стоячы ў крузе, выконвае розныя рухі, а астатнія паўтараюць за ім, не адрываючы рукі. Па камандзе вядучага: «Саджай лянок!»дзеці займаюць абручы –«гнёзды», а той, хто застанецца без месца, лічыцца «пасаджаным»: Яго саджаюць у «гняздо» да канца гульні. У пачатку кожнай новай гульні убіраецца адзін абруч. Пабеду атрымлівае той, хто займе апошняе свабоднае месца.

Гаспадыня. Вырабы майстроў былі не толькі з тых матэрыялаў, якія мы сёння разгледзелі.  Нашы беларусы вельмі прыгожа плялі з саломкі і ўпрыгожвалі вырабы саламянымі ўзорамі. (Гаспадыня паказвае дзецям саламяныя вырабы.) Вырабы з саломкі –вельмі старажытнае беларускае рамяство. З даўніх часоў чалавек цаніў не толькі хлебны колас, але і яго ствол –салому. Многія народныя майстры навучыліся ператвараць звычайную салому ў цудоўныя рэчы. Якія вырабы вам тут вядомы? (Адказы дзяцей.)

А ці не хацелася б вам самім паспрабаваць что–небудзь упрыгожыць?

(Адказы.) Перад вамі геаметрычныя фігуры, выразаныя з саломы. Падумайце, які ўзор вы маглі б зрабіць і ўпрыгожце гэтым узорам розныя прадметы (лыжкі, талеркі, вазы, гарлачыкі) з плотнага картону.

Дзеці пад гучанне спакойнай беларускай музыкі прыступаюць да працы. Гаспадыня дапамагае дзецям, дае парады. Па заканчэнні работы, хваліць дзяцей.

Гаспадыня. Вось як добра было ў хатцы. Аб тым і ў прыказках гаворыцца:

  • Свая хатка, як родная матка;
  • Слаўна хата не вугламі, а пірагамі;
  • Лепш нічога няма свойго роднага вугла.

Дзеці, вам спадабалася ў маёй беларускай хатцы?( Адказы.) Аб якіх цікавых рэчах вы даведаліся сёння? ( Адказы.) Нам пара развітвацца. Да пабачэння. Чакаю вас яшчэ да мяне ў госці.

2 этап

Рэфлексія

Уражанні дзяцей ад наведвання беларускай хаткі.

Пасля экскурсійная работа:

Абагульняюўчая гутарка

Малюнкі дзяцей

Беларускія народныя гульні

Напісанне паштоўкі

 

 

Разделы сайта