Упраўленне па адукацыі
Мінскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Яслі-сад № 5 «Сонейка» г. Заслаўя»
КАНСПЕКТ ЭКСКУРСІІ
Ў КУТОК БЕЛАРУСКАГА ПОБЫТУ
ДЗЯРЖАЎНАЙ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
«ЯСЛІ-САД № 5 «СОНЕЙКА» г. ЗАСЛАЎЯ»
З ВЫХАВАНЦАМІ 4-5 ГАДОЎ
Выхавацель дашкольнай адукацыі
Курганская Людміла Мікалаеўна
першая кваліфікацыйная катэгорыя
Адукацыйная галіна: «Дзіця і грамадства», «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін»
Узроставая накіраванасць: выхаванцы сярэдняга дашкольнага ўзроста (4-5 гадоў)
Тэма:Экскурсія ў кутокбеларускагапобыту«Свая хатка, як родная матка»
Праграмныя задачы:
пазнаёміць з інтэр’ерам сялянскай хаты;
далучаць дзяцей да нацыянальнай культуры, літаратурнай спадчыны; узбагачаць слоўнікавы запас;
выхоўваць культуру паводзін, любоў да роднай мовы.
Матэрыял і абсталяванне: афармленне для сялянскай хаты, лялькі –дзед і баба, апранутыя ў беларускае адзенне, цацка коціка, аўдыязапіс беларускай народнай музыкі, лямпа.
Папярэдняя работа: чытанне твораў на беларускай мове, малых форм фальклору, развучванне гульні «Міхасік», верша «Мы – беларусы» М. Пазнякова.
Метады і прыёмы:
Наглядныя: разгляданне ілюстрацый, рэчаў, назіранне.
Практычныя: практыкаванне, паказ, прадуктыўная дзейнасць, выконванне пэўных дзеянняў.
Гульнёвыя: выкарыстанне дыдактычных гульняў; выконванне гульнёвых дзеянняў.
Ход занятка
1 этап
Памяшканне аформлена як сялянская хата (печ, лямпа, дзіцячы ложак, посуд, ручнікі, дываны і г.д.), уваходзяць дзеці, іх сустракае Гаспадыня (выхавацель).
Дзеці. Добры дзень.
Гаспадыня. Добры дзень, дарагія дзеці! Рада вас вітаць у сваёй хаце. Адкуль вы да мяне завіталі? У якой краіне вы жывяце? (Мы жывём у Беларусі.) Раз вы жывяце ў Беларусі, значыць вы хто? (Беларусы.)
Плыве ў блакіце белы бусел,
І луг квяцісты, як абрус.
А мы з табою – беларусы.
Радзіма наша – Беларусь!
М. Пазнякоў
Гаспадыня. Сённня наша хата цікавымі рэчамі багата. Як вы думаеце, што займала галоўнае месца ў хаце? Я вам загадаю загадку:
У хаце стаіць мураванка,
З комінам, але без ганка.
(Печка)
А. Клышка
Што вы ведаеце пра печ? З чаго яна зроблена? (Выхавацель знаёміць дзяцей з новым беларускім словам – цэгла.)
Дзеці расказваюць, што печ зроблена з цэглы, што зімой на ёй можна грэцца. У печы вараць смачны боршч, кашу, бульбу. Боршч і бульбу гатуюць у чыгунках, а кашу – у гаршчку.
Гаспадыня. А ці ведаеце вы, дзеткі, прыказкі і прымаўкі пра хлеб і працу? (Так!)
Хлеб – усяму галава.
Дзе шчырая праца, там і густа, а дзе лянота, там пуста.
Гультаю зямля хлеба не дае.
Хочаш есці калачы – не сядзі на пячы.
Хто хлеб з сабою носіць, той есці не просіць.
Калі хочаш хлеб мець, то трэба зямліцы глядзець.
Хто дбае, той і мае.
Гаспадыня. На печ казалі: ласкавая матуля. Яна была галоўнай у хаце, бо ў ёй пяклі хлеб, штодзённа гатавалі ежу, на ёй спалі, сушылі вопратку, абутак, ад яе было цёпла ў хаце. Паслухайце, як у народзе аб печы ласкава гаварылі:
Ой ты, печка – сударыня,
Дапамажы нам, баярыня.
Ты звары, сагрэй, асвяці,
Палячы, у хату багацце прынясі.
Печка нават лячыла: калі чалавек прастуджаўся, дык лез на печ, праграваўся там, і хваробу як рукою знімала. Печ сагравала, а колькі казак яна апавядала доўгімі зімовымі вечарамі…
Гаспадыня. Паколькі ў Беларусі гліны было многа, то з яе майстры –ганчары ляпілі розныя фігуркі людзей, жывёл і птушак для ўпрыгожвання інтэр’еру, рабілі посуд і дзіцячыя цацкі. Якія вырабы з гліны вы тут бачыце? (Выхавацель падводзіць дзяцей да палічкі з глінянымі вырабамі.)
Дзеці, а ці жадае вы давецца, які шлях «праходзіць» гліна, каб стаць талеркай, гарлачыкам ці кружкай? (Адказы.) Тады паслухайце верш.
Збанок
Сеў за кола ганчар,
З гліны выкруціў шар,
Горла. Вушка прырабіў.
Усё ў печы абпаліў.
І глядзіце: ўжо гатовы
Залаты збаночак новы.
Г. Багданава
(Чытаецца верш пра ганчара.)
Гаспадыня паказвае дзецям саматканыя ручнікі.
Гаспадыня. Дзеці, а ці ведаеце вы, чаму гэтыя ручнікі называюцца льнянымі? (Яны выраблены з лёну: льняных нітак, льняной тканіны.)
Лён – гэта расліна, з якой людзі ўжо даўно навучыліся ткать адзенне, сурвэткі, ручнікі і пасцельную бялізну. Вырабы з лёну цёплыя і крэпкія. А каб яны былі яркімі і прыгожымі, чым іх упрыгожвалі? (Беларускім арнаментам.) А зараз прапаную вам пагуляць.
Гульня «Саджай лянок!»
На падлозе ў розных месцах раскладваюцца абручы –«гнёзды», якіх па колькасці на 2 –3 менш, чым дзяцей. Выбіраецца вядучы. Дзеці становяцца ў круг і бяруцца за рукі. Вядучы, стоячы ў крузе, выконвае розныя рухі, а астатнія паўтараюць за ім, не адрываючы рукі. Па камандзе вядучага: «Саджай лянок!»дзеці займаюць абручы –«гнёзды», а той, хто застанецца без месца, лічыцца «пасаджаным»: Яго саджаюць у «гняздо» да канца гульні. У пачатку кожнай новай гульні убіраецца адзін абруч. Пабеду атрымлівае той, хто займе апошняе свабоднае месца.
Гаспадыня. Вырабы майстроў былі не толькі з тых матэрыялаў, якія мы сёння разгледзелі. Нашы беларусы вельмі прыгожа плялі з саломкі і ўпрыгожвалі вырабы саламянымі ўзорамі. (Гаспадыня паказвае дзецям саламяныя вырабы.) Вырабы з саломкі –вельмі старажытнае беларускае рамяство. З даўніх часоў чалавек цаніў не толькі хлебны колас, але і яго ствол –салому. Многія народныя майстры навучыліся ператвараць звычайную салому ў цудоўныя рэчы. Якія вырабы вам тут вядомы? (Адказы дзяцей.)
А ці не хацелася б вам самім паспрабаваць что–небудзь упрыгожыць?
(Адказы.) Перад вамі геаметрычныя фігуры, выразаныя з саломы. Падумайце, які ўзор вы маглі б зрабіць і ўпрыгожце гэтым узорам розныя прадметы (лыжкі, талеркі, вазы, гарлачыкі) з плотнага картону.
Дзеці пад гучанне спакойнай беларускай музыкі прыступаюць да працы. Гаспадыня дапамагае дзецям, дае парады. Па заканчэнні работы, хваліць дзяцей.
Гаспадыня. Вось як добра было ў хатцы. Аб тым і ў прыказках гаворыцца:
- Свая хатка, як родная матка;
- Слаўна хата не вугламі, а пірагамі;
- Лепш нічога няма свойго роднага вугла.
Дзеці, вам спадабалася ў маёй беларускай хатцы?( Адказы.) Аб якіх цікавых рэчах вы даведаліся сёння? ( Адказы.) Нам пара развітвацца. Да пабачэння. Чакаю вас яшчэ да мяне ў госці.
2 этап
Рэфлексія
Уражанні дзяцей ад наведвання беларускай хаткі.
Пасля экскурсійная работа:
Абагульняюўчая гутарка
Малюнкі дзяцей
Беларускія народныя гульні
Напісанне паштоўкі