Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

11.11.2023

Знаёмімся з беларускай мовай

Давайце разам падумаем, як зацікавіць дзіця дашкольнага ўзросту, каб яму было лягчэй знаёміцца з беларускай мовай. Выхавацелі дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячы сад № 5 “Сонейка” г. Заслаўя” упэўнены, што самай цікавай формай узаемадзеяння дарослага і дзіцяці на шляху пазнання беларускай мовы з’яўляецца сумеснае чытанне твораў мастацкай літаратуры. Дзеці, спасцігаючы багатую мову твораў, авалодваюць яе вобразнасцю, мілагучнасцю, прыгажосцю. 

8 лістападаў дзіцячым садзе быў праведзены дзень беларускай казкі, у якім прынялі ўдзел дзеці ўсіх узроставых груп. Самым маленькім дзецям выхавацелі чыталі казкі, паказвалі малюнкі з кніг; больш старэйшыя дзеці расказвалі знаёмыя казкі самастойна.

У малодшых групах№ 3, № 8 і № 10 перавагу аддавалі мастацкаму слову – пацешкам, забаўлянкам, казкам, вершам.

Выхаванцы групы № 5 з задавальненнем слухалі і актыўна ўдзельнічалі у паказе казкі “Зайкава хатка”, з дапамогай лялек і інтанацыі перадавалі характар герояў.

У старшых групах праводзілі заняткі, забавы, гутаркі, дзеці “гулялі” ў тэатр. У групе № 1 дзеці з цікавасцю інсцыніравалі беларускую казку “Селянін, Мядзведзь і Лісіца”.

Літаратурныя творы адкрываюць дзецям цудоўны свет чалавечых пачуццяў, пашыраюць іх кругагляд. Выхаванцы падарожнічалі «Па старонках роднай мовы» з дапамогай розных відаў дзіцячага фальклору – вершаванага, празаічнага, гульнявога, казачнага. Яны атрымалі магчымасць убачыць прыгажосць і багацце моўнай спадчыны беларускага народа. Сёння яшчэ раз мы падкрэслім, што мова жывая, пакуль на ёй гавораць.

Фотоматериалы

Разделы сайта